00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Розная драбяза

14.06.2016 18:18

3011 праглядаў, 0 каментароў

Што кралі на мінулым тыдні?

Зводка УУС паведамляе пра шэраг крадзяжоў на прайшоўшым тыдні. Мы ўжо паведамлялі пра некаторыя з іх - пра ўгон двух аўтамабіляў за адну ноч і крадёзж залатога кальца і барсеткі ў мужчыны, які заснуў на вуліцы. Зараз пра іншыя - меньш яскравыя, якія не патрапілі ў СМІ.

У аўторак 7 чэрвеня ў першай палове дня невядомы пралез праз незачыненае вакно веранды прыватнага дома і скраў адтуль ноўтбук, які быў ацэнены ў 3 мільёны рублёў.

У той жа дзень у міліцыю паступіла паведамленне пра крадзёж з прыватнай лазні. У перыяд з 5-га па 7-е чысло невядомы адціснуў ПВХ дзверы, залез у лазню ў двары прыватнага дома і скраў трымер ды бензапілу, якую гаспадар трымаў там. На наступны дзень была заведзена крымінальная справа, сума стратаў - 7,5 мільёнаў рублёў.

9-га чысла невядомы зламаў замок на прыватным сараі і разжыўся зварачным апаратам, зварачнай маскай і балгаркай. Страты ацэнены ў 2 мільёны рублёў.

Адзінае злачынства пра якое паведамляе зводка ў суседніх раёнах адбылася ў Лёзненскім. Невядомы сарваў замок з дачнага доміка ў вёсцы Бабінавічы і скраў лічбавы фотаапарат пакінуты там гаспадаром.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Розная драбяза

Што кралі на мінулым тыдні?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение