У той вечар над Оршай праходзіла магутная навальнічная ячэйка і ўдар маланкі прыйшоўся прама ў бярозу па вуліцы Тэхнічнай, усяго ў некалькіх метрах ад жылых дамоў. Дрэва моцна пацярпела. Калі б пад гэтым дрэвам камусьці прыйшло ў галаву перачакаць навальніцу, трагічны выпадак быў бы амаль гарантаваны.
Дадзеная гісторыя яшчэ раз дае падставу нагадаць - пры навальніцы не хавайцеся за высокімі адзінокімі дрэвамі - гэта вельмі небяспечна.