Раней мы ўжо паведамлялі пра трагічнае здарэнне каля дома №4 на завулку Дзяржынскага. Мужчына на аўтамабілі "Лэнд Ровар" выязжаў заднім ходам і наехаў на 86-гадовую жанчыну, якая памерла на месцы.
Зразумеўшы што адбылося, кіроўца аўтамабіля паспрабаваў схавацца ад адказнасці і паехаў у бок Расійскай мяжы. Дарэчы, аўтамабіль меў расійскія нумары, хаця кіроўца паржываў у Оршы. Міліцыя ў адказ абвесціла план "Перахоп", які дзейнічаў у 6 раёнах - Горацкім, Шклоўскім, Талачынскім, Сененскім, Лёзненскім і Аршанскім. Амаль за гадзіну віноўнік ДТЗ змог даехаць да Дуброўна. На ўездзе ў гэты горад кіроўца і быў спынены супрацоўнікамі мясцовага дэпартаменту "Ахова". Супраць мужчына заведзена крымінальная справа.