У ноч з 14 на 15-е чэрвеня на трасе М1 міліцыянтамі былі затрыманы дзве фуры клубнікі. Прычынай затрымання стала тое, што ў абодвух выпадках дакуманты на груз выклікалі сумніў у сапраўднасці. Грузавік "Вольво" пад кіраваннем жыхара Брэсцкай вобласці быў затрыманы ў 23-20 каля вёскі Шухаўцы. У машыне ў бок мяжы перавозілася 16,8 тонаў клубнікі на суму 540 мільёнаў рублёў.
Другі грузавік "Івека" быў затрыманы а 1-15 каля вёскі Засценкі на той жа трасе М1. Індывідуальны прадпрымальнік перавозіў 16,5 тонаў клубнікі на суму 28,7 мільёнаў рублёў.