Дадзены ўзровень характарызуецца як сярэдні і пры ім абмежаванняў на наведванне лясоў звычайна не ўводзіцца. Ўзроўні пажаранебяспекі разлічваюцца па спецыяльным індэксе, які ўлічвае колькасць дзён, якія прайшлі пасля апошняга дажджу, тэмпературу паветра і вільготнасць. Пакуль сярэдні ўзровень атрымаўся толькі ў Аршанскім і Лепельскім раёнах вобласці, у астатніх раёнах небяспека ніжэй.
Аднак пры захаванні цёплага надвор'я і адсутнасці значных ападкаў трэці ўзровень можа перайсці ў чацвёрты (высокая пажаранебяспечнасць).