Жанчына адправілася адпачываць разам са сваімі сябрамі. Справа была ўвечары, а ўжо а 2-й ночы 20-га чэрвеня ратавальнікі атрымалі званок ад перапалоханай жанчыны, якая была ў адчаі і не магла знайсці выхаду з лесу. Разам супрацоўнікі МНС і РАУС прыступілі да пошукаў жанчыны. У 2:50 жанчыну адшукалі ў 5 кіламетрах ад вёскі Чырвоная Харкаўка, яна была ў лясным масіве. Да гонару жанчыны трэба сказаць, што яна імкнулася выбрацца з лесу і знаходзілася ў нармальным стане па прыходзе іншых людзей. У шпіталізацыі не было патрэбы.
Ратавальнікі і міліцыя просяць грамадзянаў, якія адпраўляюцца на адпачынак у лес, быць пільнымі і вучыцца арыентавацца ў лесе так, каб не заблукаць там.