Аршанец, падазраваны ў махлярстве, пачынаючы з 2012 года знаёміўся з людзьмі ў інтэрнэце, браў у іх грошы на набыццё бытавой тэхнікі, а пасля гэтага знікаў у невядомым напрамку. У некалькіх выпадках ён браў ноўтбук, з будучай выплатай грошай, але грошы і тавар ужо не вяртаў. Афіцыйна ёсць двое пацярпелых, але супрацоўнікі органаў унутраных спраў падазраюць, што пацярпелых можа быць больш. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 209 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - "махлярства".
Цікавыя абставіны затрымання махляра. Чатыры гады 25-гадовы аршанец хаваўся ў Расеі, пасля чаго, верагодна, вырашыў, што ў роднай Беларусі яго шукаць перасталі, і прыехаў у родную Оршу, каб нарэшце здаць на правы кіравання аўтамабілем. У ДАІ на іспытах яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.