18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Беларусь, Здарэнні

Двайны крадзёж у цягніку

22.06.2016 16:12

3699 праглядаў, 0 каментароў

У цягніку які ехаў праз Оршу скралі, як мінімум, 2 гаманцы

Цягнік №96 Брэст-Масква, які выехаў з Брэста 21-а чэрвеня стаў месцам здзяйснення, як мінімум, двух злачынстваў. Калі некаторыя пасажыры вагона са шчаслівым нумарам 3 пачалі рыхтавацца да выхаду ў Мінску (пасля 4 гадзін раніцы), жанчына якая ехала на месцы з нешчаслівым нумарам 13 заўважыла, што ўнік яе гаманец з грашыма. Наколькі гэта было магчыма, жанчына з сяброўкамі агледзела ўсе месцы ў вагоне дзе магла б знайсціся прапажа, пасля доўгіх пошукаў стала зразумела - гаманец скралі. На станцыі Мінск-Пасажырскі, па выкліку начальніка цягніка, да вагона падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія ўсіх хто выходзіў у сталіцы адвялі для дачы тлумачэнняў, а разам з цягніком да Оршы паехаў супрацоўнік аператыўна-слудчай групы.

Пакуль міліцыя высвятляла абставіны справы большасць пасажыраў нешчаслівага вагона са шчаслівым нумарам 3 спалі і, нават, не ведалі пра здарэнне. Але на наступнай буйной станцыі - Орша-цэнтральная дзе таксама з'явіліся пасажыры на выхад сітуацыя паўтарылася. Жанчына якая пачала збіраць рэчы, каб выйсці ў нашым горадзе заўважыла знікненне гаманца.

Не выключана што ў тую ж ноч у вагоне маглі здарыцца і іншыя крадзяжы, якія не былі заўважаны на тэрыторыі Беларусі, з-за ранняга часу - не ўсе пасажыры прачнуліся, каб выявіць свае прапажы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Двайны крадзёж у цягніку

У цягніку які ехаў праз Оршу скралі, як мінімум, 2 гаманцы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение