Раніцай 22 чэрвеня, а 11 гадзіне у супрацьпажарную службу пасьупіла паведамленне пра пажар у дзевяціпавярховіку. У пад'ездзе на пляцоўцы 6-га паверха загарэўся электрашчыт. У выніку пажару не моцна закопчаны сцены, пашкоджана электраправодка.
Пра другі пажар паведамленне паступіла а 19-10 - загарэлася кухня ў чатырохпакаёвай кватэры. Пашкоджана маймасць, задымлены сцены і столь. Дзякуючы своечасоваму паведамленню ў МНС, выратаваны гаспадар кватэры. Пры гэтым з вышэйшых кватэраў было эвакуявана 10 чалавек.