28-гадовы жыхар Лёзна вырошчваў канаплю для вытворчасці наркотыкаў і падыйшоў да пытання вельмі адказна і з маштабам. На сваім участку каля дома ён абсталяваў вялікую цяпліцу ў якую і прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў у ходзе спецаперацыі "Мак". Міліцыянты канфіскавалі ўраджай батаніка-аматара ў колькасці 19 кустоў канаплі, 8,32 грама высушанай канаплі, а таксама спецыяльнае абсталяванне, угнаенне і семена раслінаў. На мужчыну заведзена крымінальная справа.
Фотаздымкі Віцебскага УУС.