У Оршы 18-гадовы хлопец пасля ўжывання вялікай дозы алкаголю адправіўся шпацыраваць...па чыгуначных рэйках. Там яго ў цемры і збіў цягнік. Трагедыя здарылася ў ноч з 23 на 24 чэрвеня. На шчасце, малады чалавек выжыў у сутыкненні з манеўравым цягніком і цяпер знаходзіцца ў бальніцы. У яго адкрыты пералом скронева-цемянной косці.
Яшчэ адна падзея адбылася на аршанскім вакзале за некалькі дзён да гэтага. У цягніку Масква-Берасце падчас стаянкі на станцыі Орша-Цэнтральная быў затрыманы мужчына, які быў у розшуку гомельскай міліцыі за нявыплату аліментаў.