Інспекцыя МНС паведамляе, што ў Аршанскім раёне 17 чэрвеня быў затрыманы вялікі груз цыгарэтаў без адпаведных дакумантаў. 135.500 пачак цыгарэтаў на суму ў 1.400.000.000 перавозіла кампанія "В". На дадзены момант на груз наклоадзены арышт. Хаця інспекцыя не паведамляе пра тое куды перавозіўся дадзены груз, можна меркаваць, што яго спрабавалі вывезці за мяжу, менавіта кантрабанда часцей за ўсё так затрымліваецца ў нашым раёне.
Акрамя гэтага выпадку, у чэрвені на дарогах раёна было яшчэ два затрыманні буйных партыяў груза без адпаведных дакумантаў. 8 чэрвеня каля Высокага быў спынены аўтамабіль "Мэрсэдэс-Бэнц" у якім пасажыры перавозілі шмат абутку і парфумы без дакумантаў і кантрольных марак. Пасажыры аказаліся прыватнымі прадпрымальнікамі і, відавочна, везлі гэты тавар на продаж.
16 чэрвеня каля вёскі Засценкі Дубровенскага раёну быў спынены аўтамабіль пад кіраваннем жыхара Мінска, які перавозіў з Расіі 130 бутэлек гарэлкі "Царская охота", "Золото славян", "Белая берёза" і 490 пачак цыгарэтаў. Агулам груз ацэнены ў 18,9 мільёны рублёў.
Паводле інфармацыі МНС і УУС