Зводка МУС паведамляе,што ў чацвер 23-га чэрвеня ў вёсцы Нарэйкава жанчына нажом забіла мужчыну. Як высветлілася, яны разам ужывалі алкаголь пасля чаго пасварыліся. П'яная патасоўка прывяла да таго, што 44-гадовая жанчына схапіла нож, удар прыйшоўся прама ў сэрца. Ад ранення мужчына хутка памёр. Сама жанчына паспрабавала схавацца з месца здарэнне, але ў хуткім часе, усё ж, была затрымана супрацоўнікамі міліцыі.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, мужчына быў раней судзімы за забойства, а апошнім часам працаваў у вёсцы пастухом. Жанчына афіцыйна пражывала ў Бабінічах, але была частым госцей у доме забітага.