18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Падрабіў даведку

28.06.2016 11:43

3194 прагляду, 0 каментароў

Аршанца асудзілі за падробленую даведку.

На відавочную рызыку пайшоў 55-гадовы жыхар Оршы, які збіраў дакументы для праходжання чарговага тэхагляду "Фольксвагена". У машыны ўсё было ў парадку, а вось у самога кіроўцы - відавочныя праблемы. Тэрмін дзеяння медычнага агляду заканчваўся. І тады прадпрымальны аршанец вырашыў трохі схітраваць, піша "СБ". Балазе, лічба «1» вельмі лёгка змяняецца на «4».

Падрабязнасці распавядае памочнік пракурора Аршанскага раёна Максім Васільеў:

- На судзе абвінавачаны ў падробцы дакументаў распавядаў, што вельмі спяшаўся, і часу на праходжанне медычнай камісіі ў яго не было. Вырашыў паступіць проста і хутка: змяніўшы ў двух месцах лічбы, аўтаматычна працягнуў тэрмін дзеяння дакумента на 3 месяцы. А праз некаторы час да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якім даведка падалася падазронай.

У дачыненні да аўтаўладальніка распачалі крымінальную справу, а падробка даведкі абышлася для бюджэту яго сям'і ў круглую суму - ў якасці штрафу трэба выплаціць 40 базавых велічынь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падрабіў даведку

Аршанца асудзілі за падробленую даведку.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение