Скончылася фармавання акруговых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў парламенту. Па ўсіх акругах Аршаншчыны - Аршанская гарадская, Аршанская-Дняпроўская і Сененская акругі - у камісіі прапаноўвалася па 17 чалавек, увайшло ў камісіі па 13 чалавек. Традыцыйна, прадстаўнікоў апазіцыйных партый і арганізацый у камісіях няма. Так, па Аршанскай гарадской акрузе у чацявёрку тых хто не патрапіў у камісіі аказаліся прадстаўнік Партыі БНФ, прадстаўнік партыі "Справядлівы свет", Руху "За свабоду". затое сярод тых хто патрапіў у камісію - усе праўладныя партыі ЛДПБ, КПБ і партыя працы і справядлівасці. Не абыйшлося і без доўгажыхароў выбарчых камісіяў. Так, упраўляючая справамі Аршанскага раёвыканкаму Інна Хамутоўская прайшла ў камісію ад "Беларускага фонда Міру", Ірына Лоўчая ад арганізацыі "Белая Русь", Дзмітрый Бухавец ад грамадзян шляхам збору подпісаў.
Тая ж сітуацыя і па Аршанскай-Дняпроўскай акрузе і па Сененскай. Адпаведна, чакаць, што падлік галасоў і ўвогуле выбарчая кампанія будзе нечым адрознівацца ад папярэдніх не выпадае.