Здарэнне адбылося вечарам 29 чэрвеня. Стораж прадпрыемства "Маяк высокае", якому і належала сена, абыходзіў тэрыторыю і заўважыў, што загарэўся стог 8х12 метраў і тры метры ў вышыню. Гарэнне сена ў такую засуху - не выключнае здарэнне, але ў 20 метрах ад палаючага стога знаходзіўся навес, пад якім захоўвалася яшчэ 64 тоны - гэта і стала прычынай выкліка ратавальнікаў.
Хаця выратаваць гарэўшы стог не ўдалося, астатняе сена было не пашкоджана. Ў выніку, у тым стогу згарэла 7 тонаў сена, запакаваных у 20 рулонаў, але 64 тоны пад навесам вагонь не закрануў. Разглядаюцца дзве асноўныя версіі прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з вагнём невядомай асобы і наўмысны падпал.
Яшчэ адзін падар адбыўся 27 чэрвеня ў вёсцы навасёлкі Сененскага арёну - тут загарэўся нежылы дом і вагнём цалкам знішчана суседняя гаспадарчая пабудова.
Паводле сайта МНС.