Учора поздна вечарам на нашым сайце з'явіўся артыкул пра дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Міру ў раёне Усходняй. У выніку ДТЗ пацерпеў дзіцёнак 2009 года нараджэння. Але аказалася, за 30 чэрвеня гэта было не адзінае ДТЗ на вуліцы Міра.
Раніцай на нерэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамабілем Форд быў збіты мужчына 1976 года нараджэння. Хуткай дапамогай мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, а вечарам з той жа вуліцы за ім адправіўся і 7-мі гадовы хлопчык.
Інфармацыя паводле УУС