Паведамленне пра не законную здабычу лося ананімана пастула ў Аршанскую міжраённую інспекцыю па ахове жывёльнага і рассліннага свету пры прэзідэнце РБ яшчэ 17 студзеня. Супрацоўнікі інспекцыі выехалі ў лес каля вёскі Кругі Талачынскага раёна, але нізнайсці браканьера, ні, нават, высветліць месца дзе была застрэлена жывёла не атрымалася. Інфармацыя была перададзена правахоўным органам для далейшага разбіральніцтва. Здавалася б, гэтая справа павінна была стаць "вісяком", але міліцыянтам удалося выявіць парушальніка. Ім аказаўся 49-гадовы жыхар Барань, які ў выніку збору доказўнай базы прызнаўся ў здабычы лося. Акрамя таго, замарожанае мяса жывёлы было выяўлена ў яго пры вобшуку. Пры вобшуку таксама ў яго была канфіскавана зарэгістраваная стрэльба ІЖ-43 ЕМ і незарэгістраваная аднаствольная ІЖ-16. 28 чэрвеня заведзена крымінальная справа, абвінавачваемы ўжо добраахвотна кампенсаваў страты ў памеры 63 мільёнаў рублёў.
Інфармацыя паводе дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь