Мы ўжо пісалі, што 30 чэрвеня за адзін дзень на вуліцы Міра адбылося два дарожна-транспартных здарэнні ў выніку якіх пацярпелі пешаходы. Але, аказалася, што ў гэтыя дні (з раніцы 30-га чэрвеня па ноч 2-е ліпеня) па рэгіёну ўвогуле адбылося вельмі шмат здарэнняў.
Яшчэ адзін наезд на пешахода адбыўся на тэрыторыі Віцебскага раёна на трасе Е95. Ноччу 2 ліпеня жанчына - жыхарка мястэчка Руба - рухалася ўздоўж трасы паралельна аўтамабілям. Падобна на тое, што пры такім руху ні жанчына ні кіроўца "Фольксвагена" адзін аднаго не заўважылі. У выніку, жанчына ад ранаў загінула.
Найбольш рэзанансная аварыя адбылася на дарозе Орша-Горкі. Пра яе некалькі разоў пісалі каментатары нашага сайту, але міліцыя падцвердзіла факт аварыі толькі ў панядзелак 4 ліпеня. Здарэнне адбылося каля паварота ў бок Стаўроў у ноч з 1-га на 2-е а 3-20. На вуліцы ўжо святлела, па дарозе на мапедзе ехаў 61-гадовы пенсіянер. Па той жа дарозе насустрач мапеду ехаў аўтамабіль "Пежо". Пежо выехаў на сустрэчную паласу і мапедыст ад смутыкнення увярнуцца не змог. Сам аўтамабіль выляцеў пасля сутыкнення на збочыну з-за чаго 38-гадовы кіроўца аўтамабіля таксама атрымаў некаторыя траўмы. А пенсіянер на мапедзе загінуў на месцы. Шанцаў на выжыванне не было, нават, у тэорыі - яго цела збіралі па частках, хавалі загінулага ў закрытай труне.
І яшчэ адна аварыя з траўмамі адбылася каля вёскі Марозава. Тут на гравійнай дарозе не змаглі раз'ехацца дзве легкавушкі. У выніку, абедзве апынуліся ў кювеце. Дзве жанчыны, якія ехалі ў адным з аўтамабіляў, атрымалі невялікія траўмы.