На трэнінг сабраліся, сапраўды, актыўныя жанчыны - гарамадскія актывісткі, сябры партыяў, дзеючая дэпутатка мясцовага савету і магчымая кандыдатка ў дэпутаты парламента. Таму і размова пайшла пра адну з бліжэйшых палітычных падзеяў у жыцці краіны - выбары дэпутатаў парламенту.
Першая перад прысутнымі выступіла Тамара Сцяпанава - кансультант ЮНІСЭФ ,якая распавяла пра псіхалагічныя пытанні выбараў - як мы выбіраем дэпутатаў. Аказваецца, зачастую людзі не глядзяць на праграмы ці партыйнасць, а выбіраць сваіх дэпутатаў выключна з-за знешнасці, біяграфіі, некалькі радкоў абяццанняў.
Другой выступіла першая кандыдатка ў прэзідэнты ў гісторыі краіны Таццяна Караткевіч. На сваім прыкладзе, са свайго досведу яна распавяла наколькі цяжка быць жанчынай-лідаркай ў нашым патрыярхальным грамадстве і як быць якаснай лідаркай.
У трэцяй частцы трэнінгу жанчыны абмеркавалі спецыфічныя аршанскія праблемы жанчын і як жа іх вырашаць. Адной з праблемаў, аказалася, тое што жанчыны мала камунікуюць паміж сабою патрапляючы ў замкнёнае кола работа-сям'я. Таму і было прапанавана на базе грамадскіх арганізацый Аршаншчыны ствараць жаночыя клубы па інтарэсах, каб стварыць пляцоўкі для камунікацыяў сярод жанчын рэгіёна.
Акрамя экспертак на трэнінгу прысутнічалі і два намеснікі старшыні Партыі БНФ - Ігар Лялькоў, які быў мадэратарам дыскусіі і Вольга Лагвіновіч, якая стварае жаночую сетку актывістак "Мара".