Жыхар нашага горада даслаў на сайт Хартыя 97 фотаздымак манетаў, якія яму выдалі ў нашым "Беларусбанку". Арыгінальнасць гэтай манеты ў тым, што надпіс "Беларусь" у іх перагорнуты ў параўнанні з іншымі манетамі. Праз некаторы час іншы жыхар Оршы даслаў на той жа сайт падобную манету. Прычым і манеты першага чытача і манеты другога былі 2-рублёвыя.
У свеце такія памылкі раней здараліся, калі на манетах, або на марках надпісы і малюнкі з-за памылкі друкаваліся перагорнутымі. Канешне, гэта памылка, але не рэдка калекцыянеры куплялі такія памылковыя манеты за шалёныя грошы.