Выбарчая акруга №26 ахоплівае ўвесь Аршанскі раён і частку горада Орша з мікрараёнамі. Па гэтай акрузе зарэгістраваліся тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за кандыдатаў.
Першай была зарэгістравана ініцыятыўная група вылучэнца ад дэмакратычных сілаў Ігара Грышанава. Ігар Іванавіч - фермер і ўладальнік аграсядзібы пуцяціна. Па-сутнасці, доўгі час з'яўляецца старэйшынай вёскі Стаўры, хаця сельсавет перастаў яго прызнаваць.
Другі кандыдат - вылучэнец уладаў Віталь Чудовіч - чыгуначнік, начальнік лакаматыўнага дэпо.
І нечаканы самавылучэнец жыхар Барані, пенсіянер Уладзімір Усік.
Амаль на працягу месяца гэтыя ініцыятыўныя групы павінны сабраць за сваіх кандыдатаў як мінімум 1000 подпісаў, каб працягнуць выбарчую кампанію. Але не выключана з'яўленне па гэтай акрузе і іншых кандыдатаў, якіх вылучаць або працоўныя калектывы, або партыі.