У ноч з 6-га на 7-е ліпеня ў вёсцы Ільяне Талачынскага раёна загарэлася прыватная лазня, якая належыла пеняіянерцы 1936 года нараджэння.
У ноч з чацвярга на пятніцу ў двары дома па вуліцы Міра 66 невядомыя ўскрылі аўтамабіль. Злачынцы кралі ўсё што бачылі: навігатар, магнітолу, чахлы на сядзенні, гумавыя дыванкі, дзіцячы вазок, які знаходзіўся ў машыне і нават, асвяжальнік паветра. Праўда, дзіцячы вазок пазнай знайшлі суседзі - яго злачынцы выкінулі недалёка ад месца здарэння. Гаспадар заўважыў крадзёж раніцай у пятніцу, міліцыя ацаніла страты ў 13 мільёнаў рублёў. У публічныя зводкі міліцыі здарэнне пакуль не патрапіла.
Вечарам у пятніцу 8-га чысла адбылося два здарэнні. Пажар па 3-ім завулку Марата, у выніку якога ў прыватным доме пацярпеў адзін з пакояў - знішчана маёмасць, задымлены сцены, столь, пашкоджана вакно. І затрыманне наркотыкаў - у 32-гадовага мужчыны канфіскавана 14,1 кілаграмаў нявысушанай макавай саломкі.
Недалёка ад трасы Віцебск - Орша каля вёскі Шчытоўка ў лесе былі знойдзены 407 артылерыйскіх снарадаў і 312 узрывацеляў да іх часоў Другой сусветнай вайны. Дарэчы, недалёка ад гэтага месца знаходзіцца і дзіцячы летнік. Снарады былі размініраваны.