Грузавік быў затрыманы даволі выпадкова - дапамагло надвор'е. Двое магілеўчан незаконна нарыхтавалі каля 23 кубаметраў сасны - 19 дрэваў, загрузілі іх у аўтамабіль "Урал" і... Застралі на размытай лясной дарозе. Гружаны аўтамабіль ні ў якую не хацеў вывозіць незаконныя дрэвы з лесу. Тады драўняныя браканьеры пачалі разгружаць лес назад, каб выцягнуць "Урал". За гэтым заняткам іх стомленых і сустрэлі дзяржінспектары па ахове жывёльнага і расліннага свету.
Як высветлілі інспектары, мужчынам заказаў гэтыя дрэвы невядомы чалавек. Шклоўскі РАУС вырашае пытанне пра завядзенне крымінальнай справы супраць няўдачлівых дравасекаў.
Фота і інфармацыя паводле сайту дзяржінспекцыі.