Паведамленні пра непагадзь прыходзь і з вёсак Аршанскага раёна. Так, жыхары Смалянаў паведамляюць пра вялікі град пад час катаклізму. Град пабіў ураджай у агародах, пашкодзіў аўтамабілі, пабіў шмат шкла. Смалянцы распавядаюць, нават, пра гібель ад градзінаў, прынамсі, двух сабакаў і шматлікіх курэй.
Пра град памерам з галубінае яйка паведамляюць і жыхары вёскі Юрцава. У Абухава ў невялікім лесе каля трасы павалена некалькі дзесяткаў дрэваў.
З суседніх раёнаў прыйшло два паведамленні - у Коханава выпаў град памерам з курынае яйкаі больш. Тут таксама пацярпелі аўтамабілі. А ў Дуброўна вецер сарваў дах з будынку бальніцы.
На фота: град у Смалянах