Ужо каля дзесяці гадоў вяліся размовы пра аварыйны стан будынка музея Канстанціна Заслонава на вуліцы Молакава. У 2016-м годзе планаваўся пераезд музею ў новае месца ў раёне чыгуначнага вакзала, дзе, уласна кажучы, і дзейнічаў атрад Заслонава. Аднак пакуль ёсць папярэдняя інфармацыя пра перанос музея ў будынак былой жаночай гімназіі, які знаходзіцца на вуліцы Міру, 6 – у цэнтры горада.
Ураган змусіў улады распачаць актыўную фазу рамонту – знята шыльда, пачалася падрыхтоўка да іншых работ. Пры гэтым кавалкі пашкоджанага даху ўсё яшчэ звісаюць зверху, у бліжэйшыя дні яны будуць прыбраныя. Будынку музея Заслонава ўжо 102 гады.