Кіраўніцтва Парка высокіх тэхналогій анансавала вучэбную праграму, распрацаваную яго супрацоўнікамі. Праграма мае пад сабой пачатак навучанню праграмаванню ў школе з 2-га класу. Вучні Оршы, Барані, а таксама Наваполацка, Віцебска, Васілішак, Ліды і Воранава пачнуць вывучаць праграмаванне амаль ад пачатку школы. З 1 верасня у 14 школах 7 гарадоў стартуе такі своеасаблівы “эксперымент”. Факультатыў па праграмаванні будзе праводзіцца аднойчы на тыдзень з 2-га па 6-ты класы.
Таксама ў рамках праграмы плануецца падрыхтаваць 50 выкладчыкаў, неабходную літаратуру і дакументацыю па праграмаванні ў асяродку Scratch. Навучальную праграму падтрымалі рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій — «Гейм Стрим», Melesta, «Сампад», «Вайзор Геймз», «Белка Геймз», «ЭПАМ Системз». Гэтыя кампаніі створаць для школьнікаў магчымасць выкарыстання пашыранай бібліятэкі выяваў. Туды ўвойдуць выявы для школьнай праграмы па літаратуры, прафесійныя выявы казачных герояў для стварэння новых кампутарных гульняў. Стваральнікі праграмы адзначаюць, што навыкі, якія набудуць вучні, могуць спатрэбіцца ім пры пошуку працы. На дадзены момант спецыялісты ІТ-сферы з’яўляюцца высока запатрабаванымі на рынку працы.