06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

100 гадоў Сямёну Шаўрову

15.08.2016 07:06

4344 прагляду, 4 каментара

Сёння, 15-га жніўня, спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага разьбяра па дрэве Сямёна Шаўрова.

Знакаміты народны майстар Сямён Сцяпанавіч Шаўроў нарадзіўся 15 жніўня 1916 года ў Оршы ў сям’і рабочых. Дзяцінства яго прайшло ў вёсцы Шупені Талачынскага раёну. Ужо з 14 гадоў маленькі Сямён спрабаваў ствараць скульптуры з дрэва. У 30-я гады сям’я пераязджае ў Оршу. Будучы вялікі майстар уладкоўваецца на чыгунку і працуе на станцыі “Орша-Заходняя”. А далей пачынаецца перыяд, які часта “выпадкова прапускаюць” сродкі масавай інфармацыі, якія сімпатызуюць СССР. У 1937 годзе, калі 21-гадовы Шаўроў працаваў на чыгунцы, не абмінуу яго сталінскі Гулаг. За “антысавецкую прапаганду” Сямёна Шаўрова асудзілі на дзесяць год, а калі ў 1943 годзе ён спрабаваў уцячы з лагера на фронт абараняць свой край, “міласцівая” савецкая ўлада дадала да старога тэрміну яшчэ восем.

Да бацькоў Шаўроў вярнуўся ў 35-гадовым узросце з даведкай, што агітуе супраць савецкай улады. Уладкавацца на працу з такім дакументам было цяжка. Перабіваўся неяк, умелыя рукі заўсёды патрэбны. Працаваў слесарам у Барані, зваршчыкам – на чыгунцы. Рэабілітацыя прыйшла ў 1962 годзе, а з ёю магчымасць заняцца любімай справай. Працаваў мастаком-афарміцелем на льнокамбінаце, затым на “Легмашы”. З гэтай пасады Сямён Сцяпанавіч і пайшоў на пенсію.

Увесь вольны час аддаваў мастацтву. Для творчасці Шаўрова характэрны фальклорныя, літаратурныя, казачныя сюжэты. Цікавіла яго і гераічнае партызанскае мінулае рэспублікі, прырода. Спрабаваў сябе ў жанры партрэта, манументальных драўляных экспазіцый. У 1982 годзе высек 6,5-метровую стэлу, прымеркаваную да 100-годдзя Янкі Купалы. Устаноўлена ў Гродне. Скульптурную групу з дубу вышынёй у 4 метры па матывах твораў Купалы вырабіў для жыхароў Брэста.

Многія работы Шаўрова захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі, Віцебскім краязнаўчым музеі, фондасховішчы Аршанскага музейнага комплексу. У год 80-годдзя народнага майстра ў невялікім доміку па вуліцы Красіна, 26, дзе ён пражываў, быў адкрыты музей драўлянай скульптуры. Тут разьбяр дэманстраваў свае работы, перадаваў майстэрства сваім вучням.

З яго творчасцю знаёміліся аматары мастацтва Канады, Францыі, Латвіі, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі і іншых краін. Яны і дагэтуль прыязджаюць у музей за тысячы кіламетраў, каб пазнаёміцца з працамі Сямёна Шаўрова. Мала хто ведае, што Сямён Сцяпанавіч акрамя стварэння ўнікальных скульптур з дрэва таксама бліскуча валодаў пэндзлем і намаляваў некалькі цудоўных карцін, якія маюць немалую мастацкую вартасць.

Сямён Шаўроў пайшоў з жыцця 10 лютага 2000 года. Сёння б яму споўнілася 100 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 100 гадоў Сямёну Шаўрову

Сёння, 15-га жніўня, спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага разьбяра па дрэве Сямёна Шаўрова.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение