Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў усталяваны і затрыманы ў Сянно мужчына, якога падазраюць у жорсткім збіванні пенсіянера цэглай 1 ліпеня ў Віцебску. Каля 14:00, знаходзячыся каля дома №74 корпус №6 па Маскоўскім праспекце мужчына збіў пенсіянера, які пражывае ў гэтым доме, і нанёс яму цэглай цялесныя пашкоджанні, пасля чаго схаваўся з месца здзяйснення злачынства. Пацярпелы з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 14 і частцы 2 артыкула 139 (замах на забойства з асаблівай жорсткасцю) КК.
Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы мужчына. Яму 34 гады, ён працуе на адным з заводаў Віцебска. Як мяркуюць аператыўнікі, адразу пасля здзяйснення злачынства, аматар памахаць цэглай збег у Сянно, дзе і быў затрыманы.
На станцыі "Орша-Цэнтральная" у цягніку Масква-Гомель затрыманы мужчына 1982 года нараджэння. Так жа 34-гадовы мужчына знаходзіўся ў вышуку ў Мінску як асоба, якая схавалася ад следства па арт.174 КК РБ. Цяпер аліменты прыйдзецца плаціць.