12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Раёны Оршы. Заходняя і Лясныя

22.07.2016 20:23

4180 праглядаў, 2 каментара

Новая фотагалерэя праекту “Раёны Оршы” ад orsha.eu распавядае пра раёны Заходняя і Лясныя – незвычайныя і аддаленыя куткі горада.

Раён Заходняй і Лясных фактычна можна лічыць адным з найменей вядомых аршанцам. Жыхары іншых раёнаў Оршы, пазбаўленыя прагі геаграфічных адкрыццяў, бывалі тут хіба праездам на цягніках крычаўскага ці магілёўскага напрамку. А тым часам гэты аддалены куток горада мае шмат адметнасцяў. Яго ўзнікненне непарыўна звязанае з чыгункай.

Узнікненне раёну ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў звязана з будаўніцтвам чыгункі Пецярбург - Віцебск - Магілёў – Жлобін. Тут знаходзілася шмат баракаў, у якіх рабочыя жылі, прычым рабочымі былі не толькі этнічныя беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Працаваць на чыгунцы ў часы Расейскай імперыі на Заходнюю прыехала шмат палякаў. Яны таксама па першым часе жылі ў бараках, было ажно некалькі “польскіх” вуліц. Затым палякі на Заходняй асіміляваліся ў асяродку беларусаў і цяпер пра польскае паходжанне нагадваюць хіба прозвішчы некаторых людзей. Чыгуначная станцыя “Орша-Заходняя” – традыцыйнае месца працы жыхароў раёну.

Вялікую плошчу ў раёне займаюць лясы. У адным з іх было стрэльбішча для вайскоўцаў, спартовая пляцоўка з футбольным полем, тэнісным кортам і магчымасцямі займацца іншымі відамі. Да 60-х гадоў непадалёк знаходзілася і гандлёвая кропка. Цяпер ад колішняй раскошы не засталося амаль нічога.

Таксама на Заходняй і Лясных можна заўважыць незвычайна роўныя лясныя дарогі. Адгадка – на фота! Справа ў тым, што падчас Першай Сусветнай войны, у раёне Старой Усходняй стаялі расейскія войскі, а на Заходняй была зона нямецкай акупацыі. Па чыгунцы праходзіла лінія размежавання. У лесе немцы зрабілі дарожкі з выпаленага шлаку, паставілі вузкакалейку і пабудавалі шэраг складоў. Цягнічкі пад’язджалі па рэйках да складоў, загружаліся і выгружаліся. Затым немцы адступалі, і лёс “лясной чыгункі” быў вырашаны. Цяпер пра яе нагадваюць узвышэнні на месцах былых складоў і незвычайна роўныя лясныя сцяжынкі са шлакавым пакрыццём.

Таксама на станцыі “Орша-Заходняя” ёсць незвычайны брукаваны з’езд з чыгункі. Чаму ён выкладзены камянямі? Справа ў тым, што ў савецкія часы тут былі вайсковыя часткі і на “Оршу-Заходнюю” не рэдка падвозілі танкі, і ім трэба было з’ехаць з платформы на вуліцу. Дзякуючы каменнаму насыпу гэта стала магчымым. Нідзе болей у Оршы такога насыпу не засталося – яшчэ адна ўнікальнасць раёну!

На тэрыторыі раёна знаходзіцца некалькі карпусоў колішняй туберкулёзнай бальніцы. Цяпер яна зачынена, але ў народзе дагэтуль кажуць “туберкулёзка”, “тубік”, г.д. У парку на тэрыторыі бальніцы ёсць возера, на якім раней жылі лебедзі. З часам людзі без пэўнага месца жыхарства з’елі лебедзяў, а возера стала высыхаць і зарастаць. Некалькі карпусоў бальніцы прыйшлі ў непрыдатнасць і разваліліся, пра іх нагадваюць абломкі цэглы і падмуркі. Некаторыя ацалелі, але даўно не выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Таксама побач з колішнім возерам ляжыць стары валун, на якім у свой час выбілі надпіс “60 лет БССР”.

Непадалёк ад другой – дзеючай – бальніцы знаходзіцця дзіцячы садок, які раней быў у невялічкім двухпавярховым будынку каля станцыі. Затым настаў час расшырэння, стары будынак аддалі пад жылы дом, а новы дзіцячы садок збудавалі на новым месцы. Яшчэ адна цікавостка Заходняй і Лясных – завулак Дальні цягнецца доўга, а вось вуліцы Дальняя, нягледзячы на сам статус “вуліцы”, карацейшая за завулак.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца тэхнікум чыгуначнага транспарту. І свая чыгуначная каляіна, на якой навучэнцы трэніруюцца працаваць з рухомымі саставамі. У часы раённых разборак месца мела дурную славу. Тут нярэдка адбіралі стыпендыю ў студэнтаў. Аднойчы студэнты аб’ядналіся і далі моцны адпор крыўдзіцелям, пагнаўшы іх з “поля бітвы” перад тэхнікумам. Затым цёмныя часы мінулі.

На вуліцы Красіна, 26 знаходзіцца музей драўлянай скульптуры С.С.Шаўрова – вялікага беларускага майстра. Падворак музею мае шмат цікавых скульптур з дрэва, вялікі інтарэс увасабляюць і творы, што знаходзяцца ўнутры будынка музея.

Калі вяртацца да баракаў, у якіх у канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў жылі мясцовыя жыхары, дык многія з іх засталіся яшчэ з тых часоў. Толькі цяпер яны набылі больш сучасны знешні выгляд. Многія абшытыя дошкамі альбо цэглай. Побач з баракамі знаходзіліся “леднікі” – адмысловыя мураваныя склепы, у якіх жыхары баракаў захоўвалі ежу. З часам яны, натуральна, страцілі сваю неабходнасць і цяпер засталіся толькі як згадка аб тых часах.

Нельга абмінуць яшчэ адно важнае месца – Шчацінкаўскі кар’ер. Сюды па выходных з’язджаюцца многія аршанцы на адпачынак. Складана знайсці аршанца, які ніколі не быў і не плаваў тут. Раней тут знаходзілася вёска Шчацінка, якая на мапах розных гадоў мяняла сваё месцазнаходжанне.

Глядзець фотагалерэю “Раёны Оршы. Заходняя і Лясныя”.

Раней у фотапраекце orsha.eu “Раёны Оршы” выйшлі аповеды:

Вакзал

Замосце

Чаромушкі

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Раёны Оршы. Заходняя і Лясныя

Новая фотагалерэя праекту “Раёны Оршы” ад orsha.eu распавядае пра раёны Заходняя і Лясныя – незвычайныя і аддаленыя куткі горада.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение