03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Беларуская Зялёная сцэна

31.07.2016 13:48

4121 прагляд, 1 каментар

Аршанцы правялі Беларускі дзень на Зялёнай сцэне ў Чарнігаве. +фота

Беларускі дзень на фестывалі ў Чарнігаве выклікаў даволі вялікі інтарэс як журналістаў, так і жыхароў горада, хаця рэклама была такая ж як і рэклама іншых мерапрыемстваў фестывалю (Зялёная сцэна адбываецца кожную пятніцу ў летні сезон). З беларускага боку фестываль у Чарнігаве арганізоўвалі аршанцы - АМГА "Звяз". З сабой аршанцы прывезлі дзве фотавыставы - "Орша 1991" і "Нацыянальныя святы ў канцы 80-х - пачатку 90-х", якія настолькі спадабаліся чарнігаўцам, што тыя папрасілі працягнуць яе. У хуткім часе плануецца дадатковае адкрыццё і экспанаванне выставы ў музеі сучаснага мастацтва "Пласт-арт".

Паспяхова прайшоў і выступ гурта "Лепшы квас". Музыкі прыехалі ў ЧАрнігаў без бубнача - ён у гэты час гуляў вяселле і таму быў вымушаны застацца з Беларусі. Але і такі абмежаваны скалд калектыву ўзрушыў чарнігаўскую публіку - людзі падпявалі прыпевы песняў. Калі ў пачатку каля сцэны танчылі дзеці, то пад канец танцы ўжо сталі масавымі, далучыўся да танцаў і басіст гурта, які сыйшоў са сцэны і граў побач з публікай. Дарэчы, пасля канцэрту гурт атрымаў запрашэнне на паўнавартасны сольны выступ у Чарнігаве ў адным з клубаў горада, які, меркавана, адбудзецца ў кастрычніку.

Наступнай часткай феставаля стала лакацыя "Размовник" - адкрытая дыскусійная пляцоўка. Намеснік старшыні арганізацыі "Звяз" Ігар Казмерчак распавёў пра сітуацыю ў Беларусі, як у культуры, так і ў эканоміцы. Пытанняў ад Чарнігаўчан было столькі, што арганізатарам давялося крыху аднесці па часе наступную частку - паказ фільма. Па словах арганізатараў, раней да паказу фільма людзі часцей за ўсё разыходзіліся, але на фільм пра бунт аршанскіх рабочых у 1991 годзе засталося некалькі дзесяткаў чалавек, якія яшчэ доўга не адпускалі беларусаў, задаючы пытанні.

Мерапрыемства сабрало шмат журналістаў, некаторыя з чарнігаўскіх журналістаў на беларускі дзень прыйшлі ў майках з лагатыпам нашага сайту. Увогуле беларусы ў час падрыхтоўкі да мерапрыемства далі шмат інтэрв'ю, паўдзельнічалі ў запісе некалькіх радыё і ТВ перадачаў. прапануем вам фотарэпартаж з Беларускага дня на Зялёнай сцэне.

На фота: вулічныя шахматы на фестывалі

На фота: хэнд-мэйд кірмаш на фестывалі

На фота: многія чарнігаўскія журналісты былі на мерапрыемстве ў майках з лагатыпам нашага сайту

На фота: беларусы раздавалі мясцовым жыхарам стужачкі з нацыянальным арнаментам і бел-чырвона-белыя

На фота: на сцэне арганізатар фестываля Лэся Федарэнка

На фота: стваральніца фотавыставаў Паліна Сцепаненка

На фота: чарнігаўцы пісалі і перадавалі пажаданні сямейнага шчасця бубначу "Лепшага квасу"

На фота: бук-кросінг на Зялёнай сцэне

На фота: рэжысёр фільма Віктар Траццякоў доўга адказваў на пытанні гледачоў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Беларуская Зялёная сцэна

Аршанцы правялі Беларускі дзень на Зялёнай сцэне ў Чарнігаве. +фота

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение