Выпадковае забойства адбылося 28-га ліпеня. 41-гадовая жанчына чамусці ляжала на трасе Е95 у вёсцы Светачоўка, калі на яе наехаў і раздавіў на смерць бальшагрузны аўтамабіль. Пасля здарэння кіроўца рушыў у бок Магілёва. Супрацоўнікі міліцыі абвесцілі план перахоп у Аршанскім і суседніх раёнах. Дадатковыя сілы міліцыі аб'язжалі аўтазапраўкі дзе распытвалі супрацоўнікаў пра падазроныя аўтамабілі, што прынесла вынік. У вёсцы Зацішша Шклоўскага раёна быў спынены аўтамабіль з 32-гадовым кіроўцам жыхаром шклова. Мужчына адразу патрапіў у лік падазраваных хаця сам адмаўляў датычнасць да здарэння.
Але калі на днішчы фуры былі знойдзены біялагічныя рэчавы (кроў, парэшткі ахвяры), кіроўца прызнаўся ў здзеянным. Па яго словах, ён не наўмысна наехаў на жанчыну - яна проста ляжала на дарозе і ён не заўважыў яе.