Здарэнне адбылося 25-га ліпеня на 52-м кіламетры дарогі Р-25 (Віцебск-Сянно-Талачын) каля вёскі Поршні Сененскага раёну. 19-гадовы жыхар вёскі Маргойцы таго ж раёну ехаў на мікрааўтобусе "Фольксваген Транспарцёр Т-4". У пэўны момант ён выехаў на сустрэчную паласу, а потым і на збочыну сустрэчнай паласы, дзе ў гэты момант ішоў 66-гадовы мужчына. Мужчына загінуў на месцы.
Паводле прэс-службы ДАІ.