Як паведамляе Аршанскі міжраённы Следчы камітэт, здарэнне адбылося а поўначы (00-00) 28 ліпеня. Каля вёскі Светачоўка бальшагрузны аўтамабіль наехаў на жанчыну 1974 года нараджэння. Жанчына вярталася дамоў і пераходзячы дарогу патрапіла пад фуру. Ад атраўмаў яна памерла на месцы. Паведаміў у міліцыю пра здарэнне іншы кіроўца, які праязжаючы па светачоўцы заўважыў ляжачую на дарозе жанчыну.
Супрацоўнікі ДАІ хутка высветлілі, што наезд на жанчыну здзейсніў аўтамабіль DAF FT з полупрычэпам. Раніцай а 9 гадзіне кіроўца аўтамабіля быў затрыманы у Шклоўскім раёне, ён прызнаны падазраваным і знайходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле прэс-службы Следчага камітэту.