Будынку, ў якім пасля вайны быў адкрыты музей імя Канстанціна Заслонава, было ўжо больш за 100 год. У дарэвалюцыйны час гэта быў дом святара. У апошнія гады будынак быў ужо ў аварыйным стане і ў кулуарах выканкаму не рэдка гаварылі пра пераезд музея. Пераезд паскорыў моцны ўраган, які пранесся над Заходняй часткай горада 13 ліпеня. Тады з музею была знесена частка даху. Замест рамонту, рабочыя пачалі разбіраць будынак. Работы ішлі хутка і па стане на 31 ліпеня ад будынка застаўся толькі пустыр.
Экспазіцыя ж пераехала ў былы будынак педагагічнага коледжа ў цэнтры горада. У гэтым будынку будуць сканцэнтравана шэраг экспазіцыяў як з Заслонава, так і з фондаў. Але зноў пабачыць экспанаты, прысвечаныя партызанскаму руху часоў Другой Сусветнай вайны, мы зможам не так і хутка - будынак коледжу таксама патрабуе некаторага рамонту.
На фота: дзеючы музей
На фота: пасля ўрагану
На фота: напалову разабраны будынак
На фота: цяперашні стан