Скончыўся этап падачы дакумантаў для ўдзелу ў якасці кандыдата ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Нагадаем, што па Аршанска-Дняпроўскай акрузе №26, якая ахоплівае Аршанскі раён і частку горада свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў зарэгістравалі тры кандыдаты: пенсіянер, самавылучэнец з Барані Уладзімір Усік, фермер, прыхільнік кампаніі "Гавары праўду" Ігар Грышанаў і кіраўнік дэпо, вылучэнец улады Віталій Чудовіч.
Усе кандыдаты па гэтай акрузе змаглі сабраць патрэбныя тысячы подпісаў, нават, больш. Акрамя таго на акрузе з'явілася яшчэ тры кандыдаты, якія не збіралі подпісы, а вылучаныя партыямі. Гэта жыхар Барані Дзмітрый Казлоў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Гайдукевічаў і кандыдат ад Партыі Працы і Справядлівасці Жукаў - абедзве партыі, па-сутнасці, праўладныя і, звычайна, не вядуць аніякай агітацыйнай кампаніі. З новых кандыдатаў за якімі, магчыма, будзе цікава назіраць - Яўген Анішчанка (на фота), лідар мясцовых Хрысціянскіх дэмакратаў, які вылучаны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй па дамоўленасці ўнутры рэспубліканскай Права-цэнтрысцкай кааліцыі.
Пазней з'явілася інфармацыя пра вылучэнне ад праўладнай Камуністычнай партыі кандыдата Ігара Вялітчанка
У хуткім часе выбарчая камісія правядзе паседжанне на якім будзе вядома хто з кандыдатаў будзе дакладна зарэгістраваны, пасля чаго пачнецца агітацыйная кампанія.