Традыцыйна, у першую нядзелю жніўня аршанцы адсвяткуюць дзень Чыгуначніка. У нашым горадзе гэта адно з цікавейшых масавых святаў, не саступаючых па ўзроўні дню горада. Што ж на гэты раз можна будзе пабачыць у раёне вакзала?
Мерапрыемства распачнецца а 10-00. У гэты час на пляцоўцы каля Дома культуры чыгуначнікаў пачнуць працаваць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. У праграме: Атракцыён "вясёлы экспрэс", гульнявы спектакль "Щенячий патруль", міні-дыска "Смайлік шоў", шоў-праграма "Мыльны пухір". Тут пляцоўка будзе працаваць да 20-00.
У 10-45 святкаванне распачнецца на стадыёне "Лакаматыў". У 10-45 па стадыёне пройдзе тэатралізаванае шэсце творчых калектываў ДКЧ "Святочны маршрут", а 11-00 святочнае адкрыццё дзіцячага свята "Дарога пачынаецца з усмешкі", паралельна распачнецца спартакіяда чыгуначнікаў па пляжным валейболе, шахматна-шашачны турнір, кубак чыгуначнікаў па футболе. А 12-00 спартовыя мерапрыемствы працягне турнір па більярду. У гэты ж час пачнецца і канцэртна-забаўляльная праграма "Сэрдцы грукаюць колам у такт", а 13-00 пачнуцца спаборніцтвы па гіравым спорце, а 14-00 па армрэслінгу і настольнаму тэнісу.
А 16-00 распачне сваю працу яшчэ адна канцэртная пляцоўка - чыгуначны вакзал. Тут адбудзецца канцэрт клуба аўтарскай песні "Акцэнт".
Пасля футбольнага матчу а 17-00 на стадыёне распачнецца канцэртна-спартовая праграма "Вясёлы экспрэс", а 18-00 танцы пад музыку ансамбля "Экспрэс". 19-00 - пачатак канцэрту "Новае пакаленне", а 21-00 дыскатэка і а 22-00 святочны салют.