Крадзёж адбыўся 4 жніўня. Мужчына 1937 года нараджэння - жыхар Магілёўскай вобласці - на лаўцы на прывакзальнай плошчы пакінуў без нагляду гаманец з грашыма: 4,% тысячы расійскіх рублёў і 100 новых беларускіх рублёў. Праз 20 хвілін мужчына зразумеў, што за час пакуль гаманец быў без нагляду яго скралі. Пенсіянер звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі на транспарце з дапамогай камераў відэаназірання высветлілі, што крадзёж гаманца здзейснілі маладыя аршанцы - 2000 і 2001 гадоў нараджэння. Супраць маладзёнаў заведзена крымінальная справа.
Пра яшчэ адно здарэнне паведамляе зводка абласнога УУС. У Талачынскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі, які паведаміў, што пасля сыходу са свайго дома аднавяскоўца заўважыў знікненне 115 новых рублёў. Падазраваны 1987 года нараджэння раней ужо быў судзімы за крадзёж.