Матч 9-га туру чэмпіянату Віцебскай вобласці ва Ўсходняй зоне праходзіў у Сянне пры 30 градусах цяпла. Спякотнае надвор'е не зашкодзіла прызнаным фаварытам, якія нядаўна ў змаганні з "Лепелем" заваявалі Кубак Віцебскай вобласці, разгромна перамагчы пакуль самую слабую каманду чэмпіянату. Дубровенцы наўрад ці разлічвалі на пункты, аднак настолькі буйная параза, бясспрэчна, не дадасць ім пазітыўнага настрою. Сенненская каманда перамагла з лікам 7:0.
Віцебскі "Газавік" пасля пэўнага заняпаду стараецца не адставаць ад сенненцаў. Віцябляне перамаглі 2:0 гарадоцкі "Прамень". "Барань" на сваім полі перацягнула Фартуну на свой бок і перамагла "Бешанковічы" 1:0.