43-гадовы аршанец паквапіўся на не такую і вялікую здабычу. Каля 20 гадзінаў 8 студзеня ён ускрыў замкі ў мэблевай краме і скраў шрубаверт. Таксама не пагрэбаваў 3-ма мільёнамі рублёў, што былі на касе.
Праз 20 хвілінаў мужчына быў затрыманы міліцыяй. Узбуджана крымінальная справа.