Хаця ў Оршы амаль цэлы дезнь крапаў непрыемны дробны дождж, усё ж уражанне ад святкавання гэта не сапсавала. Традыцыйна, Дзень чыгуначніка ў Оршы праходзіць па многіх паказчыках больш цікава, чым Дзень горада, што і не дзіўна для горада дзе, прынамсі, трэцяя частка жыхароў больш ці меньш непасрэдна звязана з чыгункай. І таму сёння шмат якія суполкі ў сацыяльных сетках абмяркоўваюць як прайшла гэтае свята.
Не зважаючы на некаторыя нюансы, людзі адгукаюцца пра свята вельмі пазітыўна. Вельмі станоўча прысутныя адгукаюцца пра салют, які быў даволі доўгім хаця і не высокім. Праўда, пад час салюта адбыўся казус: адна з ракетаў паляцела не ўверх, а ў бок натоўпу, зарад праляцеў нізка над галовамі гледачоў, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Другое нечаканае здарэнне, якое адзначаюць гледачы: адключэнне электрычнасці на сцэне пад час канцэрту. Арганізатары свята хутка паправілі сітуацыю і канцэрт змог працягнуцца па плану.
Не па плану адбылася толькі частка спартовай праграмы, як і было напісана на нашым сайце афішаваны футбольны матч Орша-Днепр (Магілёў) прайшоў не ў Оршы, а ў Магілёве. Хаця шмат якія аршанскія сайты, публікуючы афішу ўказалі, што гэты таварыскі матч будзе ў рамках святкавання на стадыёне Лакаматыў.
Акрамя таго, праз сацыяльныя сеткі пасля святкавання людзі вышукваюць як мінімум тры мабільных тэлефоны, парасон і, нават, кепку з браслетам.