Каталіцкая Парафіяда – традыцыйныя сустрэчы каталіцкай моладзі, на якіх адбываюцца спартовыя спаборніцтвы, канферэнцыі на рэлігійныя тэмы і проста зносіны паміж дзецьмі і маладзёнамі. На аршанскай Парафіядзе ксёндз Гжэгаж Ксёнжэк размаўляе з удзельнікамі на тэму “Любоў. Грэх. Збаўленне”. У спартовым комплексе адбыліся спаборніцтвы па валейболе, футболе, шашках, настольным тэнісе, плаванні і стральбе. Цікава, што за глыбоцкую парафію ў футбол гулялі не толькі хлопцы, але і дзяўчыны.
Увечары 10 удзельнікаў парафіяды адказвалі на пытанні тэсту “св. Ян Павел ІІ — Апостал Божай Міласэрнасці”, а пасля таленавітыя прадстаўнікі парафій малявалі па зададзенай тэматыцы: “Што значыць для вас касцёл?”, піша сайт catholicnews.by. Валанцёры з Оршы правялі гульню “Слімак”- трэба было шукаць карткі з пытаннямі па тэрыторыі каля касцёла.