03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Аршанец на фестывалі ў Брысталі

11.08.2016 15:50

3138 праглядаў, 5 каментароў

У ангельскім Брысталі адбыўся Upfest – вельмі прэстыжны фестываль вулічных малюнкаў.

На фестываль, што адбыўся ў канцы ліпеня былі запрошаныя аршанец Аляксандр Хадэ і гамяльчанка Юлісіс Нэўмер. Пра фестываль яны даведаліся ад сяброў і вырашылі адправіць заяўку ад свайго дуэта Hade & Ulysses. Нечакана атрымалі станоўчы адказ, адзначаюць мастакі для tut.by. Канкурэнцыя была агромністай – заяўкі адправілі тысячы вулічных мастакоў з усёй планеты, а журы адабрала толькі 300 чалавек, сярод якіх аказаліся і нашы беларусы. Удзельнікаў набралася з 40 розных краін, а ў Брысталь на фестываль з’ехалася яшчэ 30 тысяч прыхільнікаў “стрыт-арту”.

Свой малюнак гамяльчанка і аршанец рабілі на шчыце 8 х 2,5 метры. На малюнку дзяўчына, выкананая ў бэзавых адценнях, глядзіцца ў люстэрка, у якім бачыць хлопчыка – сваю супрацьлегласць. Як патлумачыла Юлісіс Нэўмер, на малюнку выяўлена сутнасць кожнага чалавека: калі нельга стаць звонку тым, кім хочаш, дык можна стаць такім унутры.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанец на фестывалі ў Брысталі

У ангельскім Брысталі адбыўся Upfest – вельмі прэстыжны фестываль вулічных малюнкаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение