12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Палітыка

Па адным кандыдаце

11.08.2016 19:55

3510 праглядаў, 2 каментара

Па абодвух аршанскіх акругах камісіі пакінулі па адным дэмакратычным кандыдаце

Сёння -11 жніўня - прайшлі паседжанні Аршанскай і Аршанскай-Дняпроўскай камісіяў. На паседжанні адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты - створаны канчатковы спіс тых асобаў за якіх змогуць прагаласаваць жыхары Аршанскага раёну. Хаця выбарчая кампанія і без таго праходзіць даволі сумна, камісія не зарэгістравала адных з самых цікавых кандыдатаў у дэпутаты. Можна і не гаварыць, што "не рэгістрацыя" прайшлася перш за ўсё па дэмакратычных кандыдатах. Такім чынам, па Аршанскай камісіі, якая аб'ядноўвае большую частку гораду былі не зарэгістраваны вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які мусіў прадстаўляць перад выбарцамі права-цэнтрысцкую кааліцыю і Віталь Паўлаў кандыдат ад Партыі БНФ, партыя якая планавала весці найбольш актыўную работу з выбарцамі праз вулічныя пікеты. Такім чынам, па гэтай акрузе альтэрнатыву вылучэнцы ўлады і праўладным кандыдатам складзе адзін толькі Сяргей Калякін, старшыня Партыі аб'яднаных левых "Справядлівы Свет".

Па Аршанскай-Дняпроўскай акрузе без рэгістрацыі засталіся тры кандыдаты: фермер, вылучэнец ад кампаніі "Гавары праўду" Ігар Грышанаў і пенсіянер, самавылучэнец Уладзімір Усік. У гэты ж спіс нечакана патрапіў і вылучэнец КПБ Ігар Вялітчанка. Адзіным дэмакратам на акрузе застаецца вылучэнец Аб'яднанай грамадзянскай партыі, мастак Яўген Анішчанка.

Галоўная прычына не рэгістрацыі - не правільна ўказаныя заробкі (як у выпадку з Вялітчанка) і не ўказаная маёмасць (Усік і Паўлаў не ўказалі акцыі прадпрыемстваў, якімі не карыстаюцца). Заўтра камісіі выдадуць кандыдатам пісьмовыя тлумачэнні іх не рэгістрацыі і пра прычыны можна будзе напісаць больш, таксама заўтра стане вядома хто з кандыдатаў будзе абскарджваць рашэнне камісіі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Па адным кандыдаце

Па абодвух аршанскіх акругах камісіі пакінулі па адным дэмакратычным кандыдаце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение