У Аршанскім раёне дзве акругі: Аршанская, якая аб'ядноўвае большую частку горада і Аршанская-Дняпроўская, якая аб'ядноўвае Аршанскі раён і частку горада. Таксама блізкая да Аршанчышчыны акруга - Сенеснкая, якая аб'ядноўвае суседнія раёны: Дубровенскі, Талачынскі і Сененскі. Пакуль яшчэ ў тых кандыдатаў, якім адмовілі ў рэгістрацыі ёсць шанец абскардзіць адмову, але па досведу папярэдніх выбараў, абласныя камісіі не супярэчаць рашэнням акруговых. таму варта чакаць, што гэты спіс ужо канчатковы і зменаў не будзе.
Такім чынам, па Аршанскай акрузе прагаласаваць можна будзе за:
1. дзеючы дэпутат, былая старшыня аршанскага гарсавету Людзьміла Дабрыніна
2. сябра Камуністычнай партыі, супрацоўнік транспартнай фірмы "Сяргееў В" Сяргей Жудро
3. адзіны дэмакратычны кандыдат старшыня Партыі аб'яднаных левых "Справядлівы Свет" Сяргей Калякін
4. сябра ЛДПБ Яўген Пазднякоў, жыхар вёскі Вусце.
Па Аршанскай-Дняпроўскай акрузе:
1. мастак, дэмакрат, вылучаны ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яўген Анішчанка
2. вылучэнец ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Мікалай Жукаў
3. сябра ЛДПБ Дзмітрый Казлоў, жыхар Барані
4. кандыдат улады Віталь Чудовіч
Па Сененскай акрузе:
1. Ад Партыі БНФ жыхар Віцебска, ураджэнец Дубровенскага раёну Аляксей Гаўруцікаў
2. Ад ЛДПБ аршанка Алена Дзям'яненка
3. кандыдат ад улады Анатоль Лукашоў