00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

Орша, Культура

Аршанка выйграла цыркавы конкурс

17.08.2016 08:02

4460 праглядаў, 0 каментароў

У Рызе прайшоў міжнародны цыркавы конкурс "Brīnumu pilna pasaule", аршанка Дар'я Башкова вяртаецца з Латвіі з Гран-пры.

У Рызе на выспе Луцаўсала адбыўся ўжо 10 міжнародны фестываль цыркаў "Brīnumu pilna pasaule" ("Свет поўны цудаў"). Звычайна ён праходзіць у будынку Рыжскага цырку, аднак цяпер будынак зачынены, і таму юбілейны фестываль з насычанай конкурснай праграмай быў перанесены на выспу. Дар'я Башкова з Оршы паказвала эквілібр на шпульках. Выступ беларускі настолькі "зачапіў" журы конкурсу, што менавіта ёй аддалі Гран-пры.

Дар'я займаецца ў цыркавой студыі "Фантазёры", прадстаўніцы той жа студыі Ксенія Курчанкова і Ніка Хмялькова вяртаюцца з Рыгі атрымаўшы бронзавы медаль за паветраны нумар "Журавы".

Цікава, што студыяй кіруе маці Дар'і — Святлана Раўкоўская. Раней Дар'я Башкова перамагала на фестывалях ва Украіне, Латвіі, Літве і Расеі. Цяпер наперадзе ў таленавітай дзяўчыны міжнародны конкурс у Нямеччыне — "Europen Youth Circus".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанка выйграла цыркавы конкурс

У Рызе прайшоў міжнародны цыркавы конкурс "Brīnumu pilna pasaule", аршанка Дар'я Башкова вяртаецца з Латвіі з Гран-пры.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение