15 студзеня ў нашым горадзе каля пункту абмена валютаў былі затрыманы два чалавекі за незаконную валютна-абменную аперацыю. На такой схеме папаліся 39-гадовы жыхар Аршанскага раёна і 34-гадовая грамадзянка Ўкраіны.
Складзены адміністратыўныя пратаколы. Канфіскавана 2 564 даляры ЗША, 1 900 рублёў Расеі і 5 290 000 беларускіх рублёў.