Знакамітую Бітву святкуюць і святкавалі не толькі на Крапівенскім полі, але і ў сталіцы краіны. У 90-я гады гэтае свята мела ўсе шансы стаць дзяржаўным, таму на святочныя мерапрыемствы выходзілі сотні чалавек. Фотаздымкі з тых святкаванняў - зробленыя ўжо памерлым Уладзімірам Сапаговым і цудам выратаваныя яго сябрамі - сабраў Цэнтар даследванняў грамадзянскай супольнасці.
24-га жніўня ў Оршы пачала экспанавацца выстава "Дзень Беларускай вайсковай славы ў Мінску ў 90-я гады". Экспазіцыя працягнецца каля месяца, а паглядзець яе можна па адрасе вул. Чырвонаармейская, д. 13.