06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Палёты ў сне і на яве

26.08.2016 19:14

4497 праглядаў, 7 каментароў

У сярэдзіне жніўня поле за аршанскай вуліцай Горацкай стала часовым аэрадромам для дельталётчыкаў. У Беларусі гэта выключна мужчынскі занятак.

У пятніцу, суботу і нядзелю ўскраіна Оршы з боку вуліцы Горацкай стала часовай сталіцай айчыннага дельталетного спорту. Яго прэзентавалі суворыя мужчыны ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў (дарэчы, афіцыйны ўзрост старазапаветных святароў) з Оршы, Горак, Магілева, Чашнікаў, а пазней шчэ і з Віцебска. Са сваімі лётнымі апаратамі, натуральна, і з групамі падтрымкі.

У галаву прыйшла разумная думка не паленавацца, надзець цішотку сайта orsha.eu і пайсці пагутарыць.

Пагутарыць атрымалася з Аляксеем з Горак (цяпер ен жыхар Масквы) і Ігарам з Чашнікаў. Перш за ўсе, суразмоўцы папрасілі не блытаць дельталёт з дэльтапланам. Дельталёт, хоць вонкава і падобны з дэльтапланам, але мае шчэ і матор, які дазваляе развіваць хуткасць 90-120 км/ч, што цалкам параўнальна з добрым матацыклам. Толькі гэты матацыкл рухаецца ў прасторы непараўнальна свабодней і дазваляе аглядаць яе з вышыні да кіламетра над зямлёй.

Па словах Ігара, яму пашчасціла пабыць на першым і апошнім чэмпіянаце СССР па дельталетному спорту ў 1991 годзе (ў нашай, дарэчы, вобласці, але інтэрнэт-пошукавік, да жаль ніякай інфармацыі пра гэты чэмпіянат не даў), і з тых часоў – ен яго гарачы прыхільнік і прапагандыст.

З захаплення адзіночак дельталётный спорт у Беларусі стаў спортам дзясяткаў землякоў каля дзесяцігоддзя таму. На погляд Аляксея, у гэтага спорту есць добрыя перспектывы ў плане выхавання моладзі. Што тычыцца бяспекі – то ўзровень рызыкі тут прыкладна такі ж, як і ў байкераў... Зрэшты, можам у гэтым пераканацца на практыцы. І мы селі з Аляксеем у яго дельталёт і паляцелі...

Напэўна, прыблізна такія ж пачуцці адчувалі авіятары пачатку ХХ стагоддзя, калі вышыня палётаў была ў некалькі сотняў метраў, кабіны – вельмі адкрытыя і целы пілотаў і рэдкіх пасажыраў прадзьмухвалі то ласкавыя, то пранізлівыя ветры...

Пры жаданні, з дельталёта можна і ножкамі пабоўтаць. Сапраўды, нешта агульнае з матацыклам. І на паваротах нахіляецца, як на гарызантальнай дарозе... Часам Аляксей паварочваў галаву, адпускаў руку ад руля і вялікім пальцам задаваў пытанне, ці ўсе ў парадку? Але каб ведаць, у чым парадак, трэба з чымсці, мяркую, параўноўваць... Ёсць шчаслівыя людзі, якія лётаюць у сне. Ёсць тыя, якія падобна герою Шнура мараць «Мне бы в небо! Тут я был. А там я не был.» А неба – яно вельмі, нават, блізка. І класна праносіцца скрозь разраджаныя і не вельмі аблокі і бачыць зямлю, больш блізкую і жывую чым на Google-картах!

Орша і ваколіцы, варта сказаць, з дельталета выглядаюць досыць сімпатычна і арганізавана. З неба і транспарту у нас няшмат, і Дняпро – невялікая рэчка і яры на яго берагах драбнаватыя і архітэктурнае аблічча горада трохі масонскае... Мы ні разу, праўда, не праляцелі ні над мастамі ні над чыгуначнымі станцыямі: і ў небе есць свае правілы і абмежаванні.

У Беларусі дельталетами пакуль кіруюць толькі мужчыны. Практыка суседніх дзяржаў паказвае, што жанчыны лётаюць ня менш цікава і рызыкоўна, але ў нашай краіне дэльталёт – самы мужны спорт; у гэтым, у тым ліку, яе ўнікальнасць і эксклюзіўнасць.

Хочацца верыць, што будучыня ў дельталёта, як віду транспарту перспектыўная: апараты гэтыя танней за многія стромкія іншамаркі і, тым больш, верталеты, і патрабуюць значна меншых, чым самалеты аэрадромаў. Было б разуменне прыгажосці і важнасці гэтай перспектывы ў дзяржавы...

Зрэшты, гісторыя пакажа.

Андрэй Мельнікаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Палёты ў сне і на яве

У сярэдзіне жніўня поле за аршанскай вуліцай Горацкай стала часовым аэрадромам для дельталётчыкаў. У Беларусі гэта выключна мужчынскі занятак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение