21:00

+9

6 м/с

981 гПа

00:00

+8

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

09:00

+8

6 м/с

975 гПа

Орша, Культура

23 фрагменты бітвы

08.09.2016 07:23

5597 праглядаў, 10 каментароў

Разбор знакамітай карціны “Бітва пад Воршай” па фрагментах – што ж на ёй намалявана?

8 верасня беларусы святкуюць Дзень вайсковай славы, менавіта ў гэты дзень у 1514 годзе на Крапівенскім полі адбылася знакамітая Аршанская бітва, зброю скрыжавалі ваяры Маскоўскага княства, якія збіраліся ў чарговы раз заняць гэтыя землі, і аб’яднанае войска Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Можна спрачацца па лічбах войскаў, аднак з гістарычных даследванняў выклікае, што маскоўскае ў любым выпадку істотна пераважала над літоўска-польскім. Аднак нашы ваяры, продкі беларусаў, пад зверхнасцю Канстанціна Астрожскага здолелі нанесці ворагу паразу.

Пасля бітвы з’явілася карціна “Бітва пад Воршай”, асоба мастака дагэтуль невядомая. Карціна паказвае з вышыні птушынага палёту розныя этапы бітвы, пра што сведчаць адныя й тыя ж постаці, што з’яўляюцца ў розных месцах — сам гетман Канстанцін Астрожскі прадстаўлены тройчы. Дэталі ўзбраення і адзення, а таксама партрэты камандзіраў адлюстраваныя рэалістычна і з вялікай дакладанасцю — паказаныя, напрыклад, такія сцэны, як выліванне вады са зброі пасьля пераправы. Некаторыя сцэны мяжуюць з гратэскам, іншыя падкрэсліваюць жорсткасць бітвы.

Карціна захавалася ня цалкам. Пільны аналіз паказаў, што яна была вышэй і сканчалася лініяй гарызонту. Парушаная сіметрыя сведчыць пра тое, што было адрэзана 1/5 па шырыні з левага боку. Дзве калоны цяжкай пяхоты, што складалі цэнтар выявы, цяпер знаходзяцца ля левага яе краю. Сама карціна выстаўлена ў галерэі Нацыянальнага музею ў Варшаве. Мяркуецца, што на ёй ёсць і такі элемент, як аўтапартрэт аўтара – ён сядзіць на пяньку і апісвае падзеі.

Аглядальнік сайту Warspot.ru Аляксей Казленка сабраў у адно аналіз розных фрагментаў карціны. Дадзены рэсурс спецыялізуецца на ваеннай гісторыі, публікуе навукова-папулярныя артыкулы.

Прачытаць цэлы матэрыял “Бітва пад Воршай у дэталях”.

А сайт orsha.eu сардэчна віншуе нашых чытачоў з Днём беларускай вайсковай славы! Бараніце сваё і цаніце мір у вашым доме!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 23 фрагменты бітвы

Разбор знакамітай карціны “Бітва пад Воршай” па фрагментах – што ж на ёй намалявана?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение